Дзявяты том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай літаратурнай прэміі і шэрагу іншых прэстыжных літаратурных прэмій Алеся Марціновіча «Гісторыя праз лёсы» цалкам прысвечаны буйнейшаму магнацкаму роду Радзівілаў. Назва першай кнігі - «Каля вытокаў роду». Другая кніга «Моц і сіла» знаёміць з тымі, хто прынёс яму вядомасць: Мікалай Сіротка і Багуслаў Радзівіл, Альбрэхт Станіслаў і Геранім Фларыян, Пане Каханку і Мацей Радзівіл і іншыя. Без іх немагчыма ўявіць сабе нацыя- нальную гісторыю. Гісторыя ж вялікага кахання Барбары Радзівіл і Жыгімонта II Аўгуста, Элізы Радзівіл і Вільгельма Гагенцолерна раскрываецца ў трэцяй кнізе «Каханым не кажуць “бывай”». Кнігі адметныя жывасцю падачы матэрыялу, цікавым зместам.
Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.