Дзясяты том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Бе- ларусь, Нацыянальнай літаратурнай прэміі і шэрагу іншых прэстыжных лі- таратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча «Гісторыя праз лёсы» адкрываецца кнігай «Сапегі: другія пасля Радзівілаў». Яна знаёміць з найболып яркімі прадстаўнікамі гэтага магнацка- га роду. У кнізе «Галіны аднаго дрэва» расказваецца пра Ельскіх. Гісторык і этнограф, падарожнік, скульптар, скрыпач і кампазітар - усе яны пакінулі глыбокі след у нацыянальнай гісторыі. Нарбуты - героі трэцяй кнігі «Муж- насць таленту не перашкода». Кнігі адметныя жывасцю падачы матэрыялу, цікавасцю зместу, у якім шмат нечаканых і неверагодных эпізодаў.
Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту. Кнігу таксама могуць выкарыстоўваць у сваёй рабоце выхавацелі дзіцячых садоў, настаўнікі на ўроках і ў пазашкольнай рабоце.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.