Трэцяе мінскае выданне працы В. Кіпеля «Беларусы ў ЗША» значна дапрацаванае і дапоўненае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігоддзяў. Уступны нарыс пры- свечаны жыццю і дзейнасці самога В. Кіпеля. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах — ад першых вядомых паасобных эмі- грантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі. Чытач знойдзе тут інфармацыю пра палітычную, эканамічную, культурна-асветную дзейнасць суайчыннікаў, пра славутых і малавядомых выхадцаў з беларускіх земляў, што пакінулі свой след на Амерыканскім кантыненце.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.