Калектыўная манаграфія прысвечана жыцці і дзейнасці княгіні Ганны Кацярыны з Сангушкаў, жонкі канцлера ВКЛ князя Караля Станіслава Радзівіла (f 1719). Рана аўдавеўшы, яна не выйшла другі раз замуж, а прысвяціла сябе выхаванню дзяцей, кіраванню шматлікімі маёнткамі роду Радзівілаў, а таксама палітычным інтрыгам у Рэчы Паспалітай. Пэўны час Ганна з Сангушкаў Радзівіл праводзіла ў Міры, што спрыяла не толькі адраджэнню тутэйша- га замка, але і спрычынілася да гаспадарчага росквіту мястэчка і наваколля. Менавіта «мір- скаму» перыяду яе біяграфіі прысвечана дадзенае даследаванне. Разглядаюццатакія аспекты, як сямейнае выхаванне, стасункі ў шлюбе, выхаванне дзяцей, гаспадарчая дзейнасць і адно- сіны да падданых, паўсядзённае жыццё ў Міры і Мірскім замку, псіхалагічныя рысы гэтай неардынарнай жанчыны, а таксама аналізуецца вядомы на сёння іканаграфічны матэрыял, звязаны з Ганнай з Сангушкаў Радзівіл.
Для гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў і шырокага кола чытачоў, якія ці- кавяцца айчыннай гісторыяй, жыццём і дзейнасцю славутых асоб даўняй Беларусі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.