Больш за два з паловай стагоддзі прайшло з той пары , калі ў беларускім горадзе Слуцку пачаўся выраб тканых паясоў , якія атрымалі сусветную вядомасць. У кнізе расказваецца аб гісторыі Слуцкай мануфактуры, разглядаюцца мастацкія асаблівасці і асноўныя віды слуцкіх паясоў , іх месца ў кунтушовым строі - старадаўнім касцюме беларускай шляхты і заможнага мяшчанства. Змешчаныя ў лексіконе назвы, паняцці і тэрміны дазваляюць скласці больш поўнае ўяўленне аб слуцкіх паясах і ацаніць іх як неаддымную частку еўрапейскага мастацтва і побытавага тэкстылю XVIII-пачатку XIX ст.
Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў - гісторыкам , мастацтвазнаўцам, студэнтам, выкладчыкам, мастакам і дызайнерам, усім хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.