Кніга вядомага беларускага крытыка і тэатразнаўца Вячаслава Ракіцкага — гэта зборнік яго артыкулаў, у якіх занатаваны тэатральны працэс у Беларусі, прааналізаваны многія цікавыя мастацкія з’явы, уласцівыя нацыянальнай сцэне на мяжы XX і XXI стагоддзяў. Складзеныя ў храналагічным парадку рэцэнзіі, праблемныя артыкулы, творчыя партрэты майстроў сцэны даюць уяўленне пра шлях айчыннага тэатра ў найноўшай гісторыі Беларусі — у часы развітання з савецкай эпохай і з яе ідэйна-эстэтычнымі вымярэннямі да пошукаў сваёй нацыянальнай адметнасці, судакранання з еўрапейскім мастацкім кантэкстам пасля вяртання незалежнасці краіны.
Кніга адрасуецца спецыялістам, студэнтам і шырокаму колу аматараў тэатра.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.