У кнігу ўвайшлі тры раманы з палескага цыкла вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча. Творы ахопліваюць незабыўныя падзеі жыцця землякоў аўтара пачынаючы з 30-х гадоў мінулага стагоддзя, закранаюць перыяд Вялікай Айчыннай вайны і сённяшнія дні. Праз непаўторныя, у многім трагічныя лёсы палешукоў, якія насуперак усяму імкнуцца да шчасця, пісьменнік стварае шырокую панараму народнага быцця. Каханне і здрада, адданасць справе і абыякавасць да існага, імкненне да справядлівасці і пераадоленне ўсяго бесчалавечнага выяўляюць самыя розныя рысы характараў персанажаў, падкрэсліваючы: ніхто і нішто не можа скарыць наш народ, які жыве па адвечных законах дабра і справядлівасці.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.