Кніга беларускага гісторыка, дырэктара мемарыяльнага комплексу «Хатынь» А.Г. Зельскага, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Вялікай Перамогі, распавядае пра трагедыю вёскі Хатынь, якая стала для ўсяго свету сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Другой сусветнай вайне. 22 сакавіка 1943 года гітлераўскія карнікі знішчылі вёску, спалілі жывымі і расстралялі амаль усіх яе жыхароў — 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак. Помнікам усім ім стаў мемарыяльны комплекс «Хатынь». У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі пра Хатынь пачынаючы з XVI стагоддзя, расказ пра трагедыю гэтай і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў Вялікую Айчынную вайну, гісторыя стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь» і яго падрабязнае апісанне. Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў і найперш для моладзі, якая павінна ведаць трагічныя старонкі гісторыі Бацькаўшчыны, а таксама для гасцей Беларусі, якія наведваюць мемарыяльны комплекс «Хатынь» і іншыя памятныя мясціны наніай краіны.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.