Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги
Viber Написать на Viber Viber Написать на Viber

Паходня. Хрысьціянскі літаратурны зборнік

Шэін А.Г.
  • ISBN: 978-985-7193-34-9
  • Издательство: Пазітыў-Цэнтр
  • Год: 2019
  • Страниц: 272
  • Тип переплёта: мягкий
  • Формат: 60х90/16
Уточнить наличие по телефону:
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46

ПРАДМОВА 
На пачатку было Слова Ян 1:1 
«Паходня» — гэта першы выпуск хрысьціянекага літаратурнага зборніка, дзе пад адной вокладкай сабраны творы розных аўтараў і розных жанраў, абядныя агульнымі для гэтых аўтараў біблійнымі каштоўнасьцямі. 
Разьдзел «Проза» адкрывае гістарычнае апавяданьне аўтара кніг «На службе князя Радзівіла» і «Пад сьценамі Полацку» Алега Рукаля. Тут жа друкуецца і прыгодніцкая падлеткавая аповесьць «Божыя мушкецёры. Келіх» аўтарства Алега Чудакова. Гэта першы прыклад аповесьці такога жанру ў беларускай хрысьціянскай літаратуры. У гэтым жа разьдзеле зьмешчана турэмнае апавяданьне Зьмітра Дашкевіча «Навагодняя ноч». Зьміцер Дашкевіч — вядомы ў Беларусі чалавек, палітычны вязень, аўтар кнігі «Чарвяк», лаўрэат літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча. Завяршае разьдзел дзіцячая казка Надзеі Сарокі «Пра каралеўскіх белых мышэй і іх адважнага сьцяганосца». 
Паэзія прадстаўлена творамі Ніны Лістоты, Дар’і Шэінай і Надзеі Гарэцкай. 
У «Перакладах» — вядомая п’еса «Цмок», напісаная Яўгеніем Шварцам у 1943 годзе. Акрамя таго, мы друкуем тут першыя тры разьдзелы знакамітай кнігі Клайва Льюіса «Проста хрысьціянства». Тэкст, які пераклала Вольга Жандарава, упершыню друкуецца па-беларуску. Варта адзначыць, што кніга гэтая лічыцца самым 
уплывовым хрысьціянскім літаратурным творам XX стагодзьдзя. 
Завяршаюць зборнік водгук маладой аўтаркі Марыны Марчык на дакумэнтальную кнігу «Курапаты: дарога сьмерці» і інтэрвію з аўтарам гістарычнага рамана «Беларускі палкоўнік» Яўгенам Зубовічам. 
Зборнік «Паходня» выдаецца для таго3 каб адкрыць магчымасьць аўтарам, якія шануюць біблійныя прынцыпы і традыцыі беларускай літаратуры, апублікаваць свае творы і дайсьці да чытача. 
Калі вы пішаце па-беларуску ці перакладаеце на беларускую мову, і вам блізкія класічныя хрысьціянскія каштоўнасьці ў літаратуры, дасылайце тэксты на адрас расЬосіпіа@§таі1всот 
Мы верым, што «Паходня», якая загарэлася, дасьць болып сьвятла ў беларускай культуры. 
Аляксей Шэін  

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.