Паэзія Ванды Марцінш душ Рэйш дужа рэдкая, анамальная з’ява. Свае вершы Ванда Марцінш праз усё жыццё пісала «ў стол», «для сябе», «для душы», пісала, арыентуючыся хіба на беларускую й замежную класіку. I гэтая «ізаляцыя» толькі пайшла ёй на карысць. Калі я ўпершыню прачытаў творы паэткі, мне здалося, што я чытаю нейкую «прапушчаную» старонку беларускай класікі. Здзівіла некранутая свежасць вершаў, жыццярадаснае, такое рэдкае ў наш час, светаўспрыманне, сакавітыя, «барочныя» фарбы. Некаторыя «пейзажныя» вершы Ванды Марцінш чытаюццаяк «хрэстаматыйныя». Яна—ці не першая ў беларускай паэзіі паэтка-«марыністка». Сярод партугальскіх і шатландскіх краявідаў, архітэктуры, культуры, традыцыяў гісторыі яна пачувае сябе «па-свойску», утульна, у гармоніі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.