Кніга «Белае, чорнае і залатое» складаецца з чатырох раздзелаў. У першым — вершы пра гісторыю Беларусі, пра людзей, якія сталі нашым гонарам (Францішак Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і інш.). У другім — творы, у якіх жыве музыка ветру, вады, травы і дрэў У трэцім — белыя філасофскія вершы. У чацвёртым — хоку. I ўсё ж, пра што кніга? Пра тое, што было, што ёсць і што будзе. Белае — гэта чыстая папера, зіма, кужаль... Чорнае — гэта зямля, ноч, вуголле... Залатое — гэта спелае збожжа, зоры, пясок... У белым ёсць чорнае, а ў чорным ёсць белае, і ўсё гэта знітаванае
залатым...
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.