Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги

Юзаф Пілсудскі. Пер. З польскага Я. Салейчука

Сулея Уладзімеж
  • ISBN: 978-985-7165-64-3
  • Издательство: А.М. Янушкевіч
  • Год: 2018
  • Страниц: 354
Уточнить наличие по телефону:
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46

Кніга вядомага гісторыка, прафесара Уладзімежа Сулеі прысвечана неардынарнай асобе, якой было наканавана змяніць лёс Польшчы ў ХХ стагоддзі. Легендарнае імя Юзафа Пілсудскага цвёрда ўпісана ў польскую гісторыю, з ім звязана такая векапомная падзея, як аднаўленне дзяржаўнасці ў 1918 годзе. Лідар польскай нацыі прайшоў складаны і супярэчлівы жыццёвы шлях. Пачаўшы як рэвалюцыянер-сацыяліст, ён заўсёды ставіў нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё, умеючы віртуозна знаходзіць кампрамісы ў найцяжэйшых абставінах, праяўляючы палітычную прадбачлівасць, не цураючыся радыкальных і непапулярных рашэнняў. Як геніяльны шахматыст, ён бачыў развіццё падзей на некалькі крокаў наперад. Не дзіўна, што ўжо пры жыцці яго ўчынкі былі ахутаны легендай і славай. Даследаванне У. Сулеі абапіраецца на разнастайныя дакументальныя крыніцы – ад сведчанняў сучаснікаў і самога Пілсудскага да архіўных матэрыялаў і навуковых распрацовак вучоных. Аўтару ўдалося стварыць грунтоўнае і дакладнае апісанне фігуры Пілсудскага як простага, сціплага чалавека і вядучага палітычнага дзеяча эпохі.

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.