«Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным» — кніга гутарак журналіста, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. I ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную . мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласным вызначэнні, іншакраіндам.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.