Мемуарная кніга доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы (н. 05.06.1942] «Прыгаршчы светлых згадак: Настаўнікі. Калегі. Сябры» складаецца з дзюх частак, дзвюх «жменяў». У першай з іх — згадкі больш асабістыя, прыват- ныя: пра бацькоў, жонку, сяброў. Тут згадваюцца таксама настаўнікі (М. Ларчанка, I. Навуменка, Ю. Пшыркоў і інш.) ці настаўнікі, якія пазней сталі калегамі і нават сябрамі аўтара (А. Лойка, А. Мальдзіс, М. Мушынскі і інш.). У другой — аповед пра вядомых беларускіх, рускіх, украінскіх, польскіх, казахскіх пісьменнікаў, вучоных і іх творчасць (Максім Танк, У. Караткевіч, I. Шамякін, А. Ганчар, Д. Паўлычка, А. Дэйч, М. Савосцін, Б. Белаказовіч, Ж. Мулдагаліеў, А. Шарыпаў і інш.). Расказваецца пра рос- шук родзічаў легендарнага Сяргея Палуяна, пра сустрэчы з музай Якуба Коласа Свят- ланай Сомавай, з вядомымі паэтамі — перакладчыкамі верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на мовы народаў свету і інш. Змешчана ліставанне аўтара кнігі з прафе- сарам I. Дзенісюком.