Кніга Зоі Падліпскай уяўляе сабой спавядальны маналог, адрасаваны Маці, якую аўтар страціла ў раннім дзяцінстве. Раман-споведзь складаецца з абразкоў, нарысаў, артыкулаў, эсэ і вершаў. Тут і дзіцячыя ўспаміны пра нялёгкую сірочую долю, і этапы станаўлення асобы пісьменніцы, цікавыя факты з жыцця прад- стаўнікоў яе роду, а таксама расповед пра блізкія сэрцу мясціны. Копіі дакумен- таў і фотаздымкі з’яўляюцца выдатнай ілюстрацыяй да зместу твора.
Прасякнуты светлым сумам, шчырай спавядальнасцю, духоўнасцю, цікавас- цю да гістарычнага мінулага Радзімы, павагай да родных каранёў, раман-спо- ведзь мае вялікае выхаваўчае значэнне.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.