Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках
у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даслед-
чык старажытнасцей Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка пе-
ражывае невытлумачальны разрыў з каханай. Неўтаймоўная вера
ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзі-
вацтвы — ад літаратурных і музычна-спеўных практыкаванняў да
палёту на Марс. Кожнае дзівацтва даецца ў знакі здарэннямі, скан-
даламі і таямнічымі праявамі ледзь не да скруту галавы. За хісткае
марсіянскае шчасце даводзіцца штодзень змагацца, адольваючы
шматлікія выпрабаванні без пэўнасці вяртання на Зямлю, дзе лютуе
эпідэмія сіндрому татальнай адзіноты.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.