У першай кнізе прыгодніцка-фантасмагарычнага рамана Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага ка- легіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выра- таваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду святога Маўрыкія і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэ- марынаў.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.