Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги
Viber Написать на Viber Viber Написать на Viber

Акулярнік : [раман]

Катажына Бонда ; пер. з пол. А. А. Брусевіча.
  • ISBN: 978-985-7210-17-6.
  • Издательство: А.М. Янушкевіч
  • Год: 2019
  • Страниц: 754
  • Тип переплёта: мягкий
  • Формат: 60х90/16
Уточнить наличие по телефону:
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46

Падзеі дэтэктыўнага рамана вядомай польскай пісьменніцы беларускага паходжання Катажыны Бонды адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада небезвядомага Рамуальда Райса «Бурага».

«Акулярнік» пасля выхаду ў Польшчы адразу стаў сенсацыяй, здабыўшы шалёную папулярнасць у чытачоў і выклікаў бурную дыскусію ў польскай прэсе. У 2015 годзе здабыў прэстыжную ўзнагароду «Бестселер Эмпік». Перакладзены на шэраг еўрапейскіх моў, паўсюль здабываючы прыхільныя ацэнкі ў крытыкаў і чытацкай аўдыторыі.

 

Прафайлерка Саша Залуска прыязджае ў роднае мястэчка
Гайнаўка, каб уладкаваць асабістыя справы.

На вяселлі мясцовага заможнага бізнесмена яна становіцца
сведкай дзіўных здарэнняў. Ніхто і не заўважыў як нявеста
знікла без следу. У навакольных лясах неўзабаве пачынаюць
знаходзіць чалавечыя парэшткі. Паўсюль, дзе гэта
адбываецца, відавочцы заўважаюць «акулярніка» -
у Польшчы так называюць «мерседэс» з круглымі фарамі.

Саша не па сваёй волі робіцца ўцягнутай у змрочную
гісторыю і вымушана пачаць уласнае расследаванне, каб
адвесці ад сябе падазрэнні. Пачынаюць раскрывацца
жахлівыя сакрэты мясцовых жыхароў, якія бяруць свае вытокі
ў змрочных падзеях 1946 года, калі польскія партызаны
на чале з Рамуальдам Райсам «Бурым» забілі некалькі
дзясяткаў беларускіх сялян праваслаўнага веравызнання.
Крывавыя здарэнні, з якімі сутыкаецца галоўная гераіня
рамана, даюць хутка зразумець, што польска-беларускія
антаганізмы нікуды не зніклі, а толькі былі прыхаваныя
за сцяной маўчання і недаверу.

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.