Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства ім. Я. Коласа, Цэнтр. навук. бібліятэка ім. Я. Коласа. Манаграфія ўпершыню ўводзіць у навуковы ўжытак рукапісную спадчыну Я. Драздовіча ў галіне лексікаграфіі і этнаграфіі, што знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Бе- ларусі і Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Тэрміналагічныя, краёвыя, дыялектныя (у тым ліку ілюстраваны) слоўнікі, разнастайныя тэматычныя словазборы, прыказкі і прымаўкі, народныя песні, карэспандэнцыя і інш. размеркаваны ў 13 раздзелаў і суправаджаюцца ўступнымі артыкуламі. Агульны аб’ём знойдзеных на дадзены час і падрыхтаваных да друку матэрыялаў складае больш за 18,5 тыс. дзісенскіх і пінскіх лексем, а таксама каля 1,7 тыс. устойлівых адзінак розных жанраў. Разлічана на даследчыкаў, мовазнаўцаў і аматараў роднай мовы.
Есть вопросы?
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.