Дапаможнік змяшчае: а) вызначэнні і характарыстыку літаратуразнаўчых тэрмінаў і паняццяў, якія неабходна ўжываць у працэсе разгляду твораў з кола дзіцячага чытання; б) ілюстрацыі, прыклады (да азначэнняў і характарыстык) з гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры і сучаснага прыгожага пісьменства для дзяцей; в) спіс літаратуры, якой студэнты могуць карыстацца ў працэсе падрыхтоўкі літаратуразнаўчай характарыстыкі твораў з кола дзіцячага чытання.
Матэрыялы дапаможніка могуць выкарыстоўвацца не толькі пры вывучэнні дысцыпліны "Айчынная і сусветная дзіцячая літаратура", а і ў якасці тэарэтычнага падмурка для характарыстыкі адпаведных твораў і літаратурных з'яў па гісторыі беларускай літаратуры, а таксама - пры вывучэнні дысцыпліны "Уводзіны ў літаратуразнаўства".
Адрасуецца выкладчыкам і студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.