У калектыўнай манаграфіі ўзгоркі Беларусі паказаны ў комплексным кантэксце: як прыродныя ландшафтныя аб’екты і як своеасаблівая этнакультурная прастора ў міфа- лагічнай і рытуальнай традыцыях. Абагульняецца інфармацыя пра каля тысячы сакраль- ных пагоркаў, сабраная па гістарычнай, геалагічнай, краязнаўчай літаратуры, па архіў- ных даных, і ў час асабістых экспедыцый за апошнія дзесяцігоддзі. Разглядаюцца ўзвыш- шы, звязаныя з міфалагічнымі персанажамі, хрысціянскімі святымі, гістарычнымі асо- бамі і воінамі-чужынцамі, згадваюцца легенды пра скарбы і прывіды. Расказваецца пра ўзгоркі, дзе, паводле паданняў, «правалІўся храм». Асаблівая ўвага надаецца Святым і Лысым горам, якія шырока распаўсюджаны ў Беларусі.
Кніга будзе карыснай для спецыялістаў у галіне прыродакарыстання і аховы пры- роднай і гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама для шырокага кола чытачоў.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.