Кніга вядомага беларускага навукоўца, спецыяліста ў галіне культур- найантрапалогіі і нацыянальнай гісторыі Паўла Церашковіча прысвечаная адносна малавядомай ў Беларусі навуковай дысцыпліне, якая даследуе ўзаемадзеянне разнастайных формаў і вынікаў чалавечай дзейнасці і геаграфічнай прасторы. Увага сфакусаваная на праявах адзінства і разнастайнасці чалавецтва ў гістарычнай і геаграфічнай перспектыве. У глабальным кантэксце разглядаюцца і шмат якія аспекты традыцыйнай культуры беларусаў. Тэкст заснаваны на курсе лекцый, які аўтар на праця- гу 20 гадоў чытаў у Беларускім дзяржаўным і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтах. Выданне ілюстраванае картамі, схемамі, фотаздымкамі.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, усім хто цікавіцца геаграфіяй, антрапалогіяй, этналогіяй і гісторыяй чалавецтва.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.