27 красавіка “Акадэмкніга” запрашае на сустрэчу з Таняй Скарынкінай. Аўтарка прэзентуе сваю кнігу “Райцэнтр”.
Гэтыя тэксты — спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная ка- лекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам — і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае — смешным, смешнае — кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец — і ажывае...
Падчас сустрэчы можна ўзяць аўтограф аўтаркі.
Прэзентацыя пройдзе у краме “Акадэічная кніга” па адрасе праспект Незалежнасці 72, 27 красавіка 17.30.
Чакаем Вас.
Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.