"Акадэмкніга" запрашае 7 кастрычніка ў 17.00 на сустрэчу з Анатолем Бутэвічам, беларускім дзяржаўным дзеячам, дыпламатам, пісьменнікам, перакладчыкам, публіцыстам, крытыкам.
Анатоль Бутэвіч знаёмы нашым чытачам па кнігах "Таямніцы Нясвіжскага замка", "Таямніцы Крэўскага замка", якія выйшлі ў выдавецтве "Звязда", "Жанчыны з легенды" выдавецтва "Мастацкая літаратура", перакладамі класіка польскай фантастыкі Станіслава Лема "Непераможны”.
У рамках сустрэчы адбудзецца прэзентацыі рамана "Над Нёманам " Элізы Ажэшкі ў перакладзе Анатоля Бутэвіча, выдавецтва «Беларуская навука» з серыі" Беларускі кнігазбор"
Сустрэча пройдзе ў краме “Акадэмічная кніга” па адрасу пр. Незалежнасці 72.
Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.