Мова сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задаць пытанне Удакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі
Viber Написать на Viber Viber Написать на Viber
  • Галоўная
  • Мерапрыемствы
  • Прэзентацыя кніг, аўтарам і укладальнікам якіх зь’яўляецца Язэп Янушкевіч і  Каміла Янушкевіч.

Прэзентацыя кніг, аўтарам і укладальнікам якіх зь’яўляецца Язэп Янушкевіч і  Каміла Янушкевіч.

17 сьнежня ў «Акадэмкнізе» — прэзентацыя паўдзесятка кніг, аўтарам і укладальнікам якіх зь’яўляецца Язэп Янушкевіч і  Каміла Янушкевіч.

Недарэмна яшчэ ў мінулым стагодзьдзі й тысячагодзьдзі пісьменьніка-эсэіста, навукоўца, дасьледніка-архівіста Я.Янушкевіча некаторыя калегі па пяру за вочы й вочы абзывалі «дацкім» літаратарам. Маўляў, піша пад «юбілейныя ДАТЫ». Дзякуй Богу, гэта былі не “саветызаваныя” даты 23 лютага, 9 траўня ці там 7-8 лістапада (Кастрычніцкай рэвалюцыі), а гадавіны прысьвечаныя С.Александровічу, В.Дунін-Марцінкевічу, Ф.Багушэвічу, П.Біталю, М. Даўнару-Запольскаму, Ул.Жылку, К.Каліноўскаму, В.Ластоўскаму, Адаму Міцкевічу, Паўліне Мядзёлцы, М.Улашчыку, Бр.Эпімах-Шыпілу і інш.

Сёлетні, адыходзячы ўжо, 2019-ы год – багаты на юбілеі і падзеі ў нашай трагічнай гісторыі і ў гісторыі роднай культуры, спрычыніўся ў Янушкевічаў спачатку да зьяўленьня выданьняў, прысьвечаных Станіславу Манюшку (да 200-годзьдзя нараджэньня вялікага кампазітара):

1) пераклад з польскай мовы (сумесна з Каміляй Янушкевіч) выдатнага нарыса Аляксандра Валіцкага «Станіслаў Манюшка» (выдадзены ў Варшаве ў 1873 г. ані разу не ўзнаўляўся, а толькі расхопліваўся на цытаты);

2) «Літоўскі Пеўнік, або Мой Манюшка» (гісторыка-літаратурны зборнік матэрыялаў, аўтарам і перакладнікам якіх у бальшыні зьяўляецца Язэп Янушкевіч); - 166 старонак.

3) «Партрэты Паўстаньня 1863—1865» (4-е сумеснае выданьні Камілі і Язэпа Янушкевічаў, пашыранае й дапрацаванае, уяўляе сабой галерэю блізу 280 фотавыяў змагароў, выкананых пераважна ў 1850-1880-я гады, удзельнікаў антыкаланіяльнага супраціву, на чале якога ў Літве-Беларусі стаяў Кастусь Каліноўскі) – 142 стар.

4) «І першым паказаўся Каліноўскі, або ЭСЭ ПРА ВЕЧНАЕ» - выданьне, падрыхтаванае адмыслова да гістарычнай падзеі 22 Лістапада 2019: перапахаваньня ў Вільні парэшткаў 20 Паўстанцаў, адшуканых летувіскімі археолагамі на Гары Гедзіміна ў Вільні; 

5) «Вінцэсь Дунін-Марцінкевіч. Выбраныя творы» — 100-ы том залатой біблятэкі «Беларускі Кнігазбор» (укладальнік Язэп Янушкевіч)

«Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

Пачатак  а 18:30 у Аўторак, 17.12.2019.

Ёсць пытанні?

Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.