Мова сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задаць пытанне Удакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі

«Акадэмкніга»  запрашае Вас на канцэрт-прэзентацыю кнігі АЛЯКСАНДРА АВЯР’ЯНАВА

«Акадэмкнига»  запрашае Вас на канцэрт-прэзентацыю кнігі

АЛЯКСАНДРА АВЯР’ЯНАВА

МОЙ ДРУГ ГІТАРА”

 

 

23 мая 2019 г. а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13. Траецкае прадмесце) адбудзецца канцэрт-прэзентацыя чарговага паэтычнага зборніка аўтара на беларускай і польскай мовах – “МОЙ ДРУГ ГІТАРА”.

 

Паэт і музыкант, а па асноўных сваіх прафесійных клопатах – дыпламат са шматгадовым вопытам, Аляксандр Авяр’янаў – аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў. Яго сімпатычныя кнігі выходзілі на трох мовах – на рускай, беларускай і польскай. І канцэрт-прэзентацыя, што адбудзецца ў літаратурным музеі, будзе якраз адлюстраваннем многіх творчых зацікаўленняў, творчых памкненняў яркай, шматграннай асобы.          Запрашаючы на творчую імпрэзу сваіх сяброў і проста ўсіх, хто нераўнадушны да паэзіі, музыкі, спеваў, Аляксандр Авяр’янаў абяцае, што нікому не будзе сумна. На вечарыне будуць гучаць песні, на вечарыне будуць дэкламавацца вершы.

Прыходзьце! Паверце, што не пашкадуеце! Да сустрэчы ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 23 мая а 16-й гадзіне!  

                                                                                                            Сяргей Шычко

Ёсць пытанні?

Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.