Мова сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задаць пытанне Удакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі
Viber Написать на Viber Viber Написать на Viber
  • Галоўная
  • Мерапрыемствы
  • “Акадэмкніга” запрашае 9 лютага 12.30–13.00  на прэзентацію і аўтограф-сесію паэта, літаратуразнаўца  Леаніда Дранько-Майсюка.

“Акадэмкніга” запрашае 9 лютага 12.30–13.00  на прэзентацію і аўтограф-сесію паэта, літаратуразнаўца  Леаніда Дранько-Майсюка.

“Акадэмкніга” запрашае 9 лютага 12.30–13.00  на прэзентацію і аўтограф-сесію паэта, літаратуразнаўца  Леаніда Дранько-Майсюка.

 

«...Усе бачылі нястачу віна...» : аповесць пра Адама Станкевіча  (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 123).

 

«...Усе бачылі нястачу віна...» — новая архіўна-дакументальная аповесць паэта Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні.

Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе...

Адам Станкевіч (24 снежня 1891 г.; н. ст. 5 студзеня 1892 г. - 29 лістапада 1949 г.) - рэлігійны мысляр, пісьменнік, палітык, гісторык, а перш за ўсё наш нацыянальны дзеяч, які марыў пра такую незалежную беларускую дзяржаву, якая адпавядала б узору заходнееўрапейскай дэмакратыі.

А яшчэ Адам Станкевіч бачыў найбольшую грамадскую карысць для бацькаўшчыны ў тым, каб існавала Беларуская каталіцкая царква.

 

Кветкавы край Беларусi. Леанiд Дранько-Майсюк.

 

Кніга пра Давыд-Гарадок – “кветкавую” сталіцу Беларусі. Кніга распавядае пра тое адметнае, чым багата славутае мястэчка і што ўласціва толькі яму – весняніцтва, цікеткі, свята “Конікі”. Чытачы даведаюцца, як выглядае давыд-гарадоцкае “сонца”, як рабілася лодка, якую ў народзе называлі “дубам”, чым частуюць гасцей. Гартаючы старонкі гэтага выдання, можна насамрэч адчуць духмяны водар аксамітак, ляўконіі, флёксаў ды іншых кветак, пах ускапанага агарода, убачыць жанчын-вударак, стаць сведкам каляднага свята і спазнаць цану часу.

Гэта кніга пра гісторыю і штодзённасць, пра веру і лёс, пра любоў да бацькоў і зямлі, дзе нарадзіўся, пра шчымлівую радасць і доўгую памяць. Аўтары выдання – паэт Леанід Дранько-Майсюк і фотамастак газеты “Звязда” Анатоль Кляшчук на працягу дзесяцігоддзяў збіралі матэрыял, каб паказаць вялікаму свету невядомую прыгажосць Беларусі, якую варта захаваць.

 

 

 

 

Прэзентацыя адбудзецца на  Цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі, XXVІI МІНСКАЙ МІЖНАРОДНАЙ кніжнай выставы-кірмашу, пр-т. Пераможцаў, 14

Ёсць пытанні?

Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.