Мова сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задаць пытанне Удакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі
  • Галоўная
  • Мерапрыемствы
  • Акадэмкніга запрашае 4 ліпеня а 18 гадзіне на прэзентацыю рамана Севярына Квяткоўскага «Каларадская пушча»

Акадэмкніга запрашае 4 ліпеня а 18 гадзіне на прэзентацыю рамана Севярына Квяткоўскага «Каларадская пушча»

Жанр

Сатыра. Упершыню ў беларускай літаратуры сатыра спалучаная з постапакаліпсісам. Аўтар спадзяецца, што рэаліі кнігі будуць зразумелыя людзям у розных краінах свету. Нават у такіх, дзе няма каларадскага жука і культу спажывання бульбы. І дзе не ведаюць, што слова «каларадскі» можа мець пераноснае значэнне.

 

Завязка сюжэту

Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой.

Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварылі горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун.

Ёсць пытанні?

Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.