«Акадэмкніга" запрашае 17 кастрычніка ў 14.00 на сустрэчу з Янушам Леонам Вiшнеўскім, вядомым польскім пісьменнікам.
Януш Леон Вiшнеўскі знаёмы нашым чытачам па кнігах, якія былі надрукаваны на рускай мове "Одиночество в сети”, “Мартина”, “Повторение судеб” і іншым.
У рамках сустрэчы адбудзецца імпрэза доўгачаканага працягу легендарнага рамана “Адзінота ў сеціве”, які выйшаў на беларускай і рускай мовах — “Канец адзіноты” і ”Одиночество в сети. Возвращение к началу”.
Сустрэча пройдзе ў краме “Акадэмічная кніга” па адрасе пр. Незалежнасці, 72.
Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.