Акадэмкніга запрашае 11 верасня а 18 гадзіне на прэзентацыю трылогіі Анатоля Гладышчука “Замак Берасцейскій”
Трылогія складзена з наступных частак “РУСЬ”, “ЛІТВА” і “RES PUBLICA”. Гэта навукова-папулярнае даследаванне гісторыі Берасця ад першых пісьмовых успамінак да другой паловы XVII стагоддзя, калі Берасце, як горад, разам з насельніцтвам быў знішчаны маскоўскім ваяводай Іванам Хаванскім.
У першай кнізе “Русь” зроблена спроба дэтальнага абаснавання першай пісьмовай звесткі Берасця ў 1017 годзе, а таксама ідзе размова аб адкрыцці і раскопках унікальнага археалагічнага помніка Беларусі археолагам П.Ф. Лысенка.
Другая кніга “Літва” ахоплівае перыяд Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойтскага. Прыводзіцца дзевяць прыярытэтаў сярэдневечнага Берасця: замак (1182 г.), ратуша (1390 г.), друкарня (1553 г.), шпіхлер сольный (XVI ст.), зекгар – часы на вежы (1566 г.), рурмус – вадаправод (1566 г.), саладувні – піва (1525 г.), аптэка (1566 г.) і мынца – манетны двор (1666 г.).
Трэцяя кніга “Res Publica” аб трагічных падзеях нашай зямлі ў сярэдзіне XVII ст. У канцы трылогіі прыводзіцца храналогія ўсіх падзей, аб якіх ідзе гаворка ва ўсіх трох кнігах.
Пад час прэзентацыі адбудзецца сустрэча з аўтарам трылогіі, Вы зможаце задаць пытанні і атрымаць аўтограф аўтара.
Прэзентацыя адбудзецца ў краме “Акадэмкніга” па адрасу пр. Незалежнасці, 72 а 18 гадзіне
Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.