Мова сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задаць пытанне Удакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі

Академкніга і выдавецтва “Галіяфы” 21 лістапада а 18 гадзіне  пачынаюць старт продажаў

Академкніга і выдавецтва “Галіяфы” 21 лістапада а 18 гадзіне  пачынаюць старт продажаў

"Прыгоды Пінокіа" Карла Калодзі і "Таямніца гары Міндоўга" Міхася Зізюка.

“Прыгоды Пінокіа” – легендарная казачная аповесць Карла Калодзі, класіка дзіцячай літаратуры.

  • Упершыню апублікаваная ў Рыме ў 1881 годзе.
  • Галоўны герой − зробленая з дрэва лялька Пінокіа.
  • Самая вядомая асаблівасць Пінокіа − нос яго расце, калі той хлусіць.
  • Твор перакладзены на 87 моваў. Дагэтуль перавыдаецца і экранізуецца.
  • На беларускай мове пабачыць свет упершыню.
  • Гэта будзе поўны пераклад арыгінальнага твора.

Пад час старта продажаў кнігу можна набыць са зніжкай 15%....

Таямніца гары Міндоўга : аповесць : для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту

Ігнат, Стась, Мікіта і Юля — неразлучныя сябры. Разам з настаўнікам яны выпраўляюцца ў цікавае падарожжа, спазнаюць знакамітыя мясціны навагрудскай зямлі, спрабуюць разгадаць сакрэт гары Міндоўга. Куды прывядуць пошукі верных сяброў, пра што яны даведаюцца, дзе змогуць пабываць — аб усім гэтым, і не толькі, распавядаецца на старонках кнігі. Для сярэдняга школьнага ўзросту.

Пад час старта продажаў кнігу можна набыць са зніжкай 10%....

Будуць браць удзел:

Міхась Зізюк, Аксана Спрынчан (рэдактарка "Прыгоды Пінокіа"), Андрэй Пазняк (мастак "Прыгоды Пінокіа"),

Лізавета Валанцэвіч (мастачка "Таямніца гары Міндоўга), Анастасія Юстус (мастачка "Таямніца гары Міндоўга"),

Зміцер Вішнёў (выдавецтва "Галіяфы")

Ёсць пытанні?

Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.