Мова сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задаць пытанне Удакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі

АКАДЭМКНІГА ЕДЗЕ 3 САКАВІКА Ў ПОЛАЦК НА ПРАДМОВУ:

Ад Полацка, як вядома, пачаўся свет, а мы пачынаем наш літаратурны фестываль у горадзе Еўфрасінні і Скарыны, у цэнтры Еўропы. Больш за тое – у сусветны дзень пісьменніка, 3 сакавіка ў кавярні “Раздол”(вул. Талстога 15) з 11:00 да 21:00. Адзначым свята ў кампаніі пісьменнікаў, музыкаў, выдаўцоў і іншых герояў нашага часу.

Хто прыедзе? Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева, Марыя Мартысевіч і Стась Карпаў, Лявон Баршчэўскі і Зміцер Колас, Наста Кудасава і Дзмітры Строцаў, Зміцер Бартосік і Надзея Кахновіч, а таксама іншыя госці з ускраінаў Полацкага княства. Палачане таксама не застануцца ўбаку – Уладзімір Лобач, Алесь Аркуш, Міхась Баўтовіч, Лера Сом і шмат хто яшчэ! Спіс выступоўцаў яшчэ ўдакладняецца, сачыце за абнаўленнямі.

У праграме: паэзія, проза, спевы, падарункі, прызы – хлеб і відовішчы. Уваход вольны, выхад – толькі ў астрал сусветнай літаратуры: выдаўцы “Паэтаў Планеты” пазнаёмяць вас са свежавыдадзенымі перакладамі на беларускую мову Марка Валерыя Марцыяла, Фрыдрыха Шылера, Адама Міцкевіча, Ўола Ўітмэна, Арцюра Рэмбо, Ўільяма Блэйка, Марыны Цвятаевай, Томаса Вянцлавы і іншых сусветна вядомых аўтараў.

Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі і нават аўтрымаць аўтографы. А таксама падыскутаваць пра надзённае і даведацца ўсю праўду пра нашы літаратурныя прэміі.

Далучайцеся да свята! 3 сакавіка ўсе мы крыху пісьменнікі.

Ёсць пытанні?

Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.