Мова сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задаць пытанне Удакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі

“Акадэмкніг прапануе: “КОЛЕР БЕЛАРУСІ” МІХАЛА АНЕМПАДЫСТАВА Чуць. Бачыць. Разумець.

 

Апынуцца ў атмасферы  гукаў  і сэнсаў “Колера Беларусі” Міхала Анемпадыстава можна будзе 7 красавіка ў прасторы Ок16 у межах Фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.

А  17-ай гадзіне ў нядзелю 7 красавіка адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку. Адразу пасля цырымоніі а 17.45 пачнецца творчая імправізацыя з удзелам Рамана Падалякі і Зміцера Лук’янчыка “Чуць. Бачыць. Разумець” паводле кнігі Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”.

"Колер Беларусі" – захапляльнае падарожжа ў Беларусь праз гісторыю і сучаснасць колераў. Гэта адна з першых спробаў прадставіць беларускую мінуўшчыну і сучаснасць праз яе яскравыя колеры і адценні, прыродныя структуры, народжаныя пад уздзеяннямі трох стыхій.

Гэтая кніга стала апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта. Яна не толькі адкрывае новыя веды пра колеры, але і вучыць “думаць вачыма”. “На маю думку, гэта ўсё можна чытаць невербальна. Проста разглядаць гэтыя карцінкі на ўзроўні пачуццяў і асацыяцый, упадабанняў. Ці наадварот, штосці можа не падабацца. Гэта цікавы і патрэбны занятак, якім мы рэдка займаемся. Мы развучыліся думаць вачыма …”- распавядаў Міхал Анемпадыстаў.

Увечары 7 красавіка мы паспрабуем аб’яднаць словы, вобразы і музычныя імправізацыі, каб здолець убачыць, пачуць і зразумець сябе праз свет колераў, гісторыі і культуры.

У імпрэзе прымуць удзел актор Раман Падаляка, музыка Зміцер Лук’янчык.

Падчас імпрэзы можна будзе набыць кнігу.

Калі: 7 красавіка, 17:45

Дзе: Ок16 (вул.Кастрычніцкая, 16)

Ёсць пытанні?

Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.