Мова сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задаць пытанне Удакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі
  • Галоўная
  • Мерапрыемствы
  • 5 красавіка ў рамках фэстываля “Прадмова”  а 14 гадзіне на стэндзе “Акадэмкнігі” адбудзецца  Прэзентацыя кнігі Віталя Раковіча і Веры Савінай “Чэслаў Немен”. Вядоўца – Таццяна Бембель.

5 красавіка ў рамках фэстываля “Прадмова”  а 14 гадзіне на стэндзе “Акадэмкнігі” адбудзецца  Прэзентацыя кнігі Віталя Раковіча і Веры Савінай “Чэслаў Немен”. Вядоўца – Таццяна Бембель.

ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 14.00.

Выбітны самародак, славянскі геній рок-музыкі, самы яскравы прадстаўнік прагрэсіў-рока, выканаўца духоўнай музыкі, кумір пакаленняў, кампазітар, мультыінструменталіст, вакаліст, паэт, які стаў сімвалам цэлай эпохі ў гісторыі музыкі, які злучыў у сваёй творчасці культуры Усходу і Захаду і які стварыў свой непаўторны музычны свет. Чэслаў Немэн.

Чэслаў Юліюш Выджыцкі - творчы псеўданім Немэн ён узяў пазней - нарадзіўся ў сяле Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці 16 лютага 1939 году. Тут прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады.

Чэслаў Немэн - сімвал цэлай эпохі ў гісторыі музыкі.

Музыкант, мультыінструменталіст, кампазітар, спявак, паэт, мастак.

Першы «Залаты дыск» у польскай музычнай гісторыі.

Перамогі на польскіх і міжнародных фестывалях.

Выступленні ў парыжскім канцэртнай зале «Алімпія».

Удзел у цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Мюнхене.

Сумесныя канцэрты са Стыві Уандэрам і Марлен Дзітрых.

Альбомы, запісаныя фірмай CВS ( «SONY»).

Узнагарода «Мідэм» у Канах, гран-пры фестывалю ў Сопаце.

Узнагарода «Залаты Крыж Заслугі» урада Польшчы у 1974 г.

Прызнаны ў Польшчы «Лепшым музыкам ХХ стагоддзя».

Шэсць «Залатых» і адзін «Плацінавы дыск».

 

«Чэслаў Немэн» -першая кніга маштабнага праекта Веры Савінай і Віталя Раковіча Genuis loci (Геній месцы) жыццяпісаў нашых вядомых суайчыннікаў у адлюстраваннях гістарычных падзей і ў духоўнай сувязі з радзімай.

Ёсць пытанні?

Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.