Мова сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задаць пытанне Удакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі
  • Галоўная
  • Мерапрыемствы
  • 5 красавіка “Акадэмкніга” запрашае на Прэзентацыю кнігі вершаў “Унукам” Ларысы Геніюш (пры ўдзеле Глеба Лабадзенкі.)

5 красавіка “Акадэмкніга” запрашае на Прэзентацыю кнігі вершаў “Унукам” Ларысы Геніюш (пры ўдзеле Глеба Лабадзенкі.)

 

Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іхразлучылі зсынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі - Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іхтолькі адзін раз за дваццаць пяць гадоў. Унукам дазвалял і прыязджаць да бабулі раз на два гады.

Усё, што магла, яна старалася даць ім у лістах івершах. Угэтую кнігу ўвайшлі 52 дзіцячыя вершы Ларысы Геніюш, якія ніколі не друкаваліся раней. Яшчэ 39 вершаў падаюцца ў некалькіх варыянтах - кніжным і аўтарскім (часам іх было два-тры). Чытач можа сам ацаніць, наколькі былі адрэдагаваныя і адцэнзураваныя гэтыя творы.

Упершыню друкуюцца 17 лістоў унукам. Шыкоўныя аўтарскія малюнкі з гэтай перапіскі дазволілі цалкам аздобіць кнігу. У выніку чытач мае самы поўны збор дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш, аздоблены аўтарскімі малюнкамі паэткі. Поруч даюцца лісты і паштоўкі ўнукаў, якія яны дасылалі бабулі ў адказ.

Матэрыялы, якія склалі кнігу, паходзяць з прыватнага архіву сям’і Геніюшаў і Фонду Ларысы Геніюш Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Уклаў кнігу Глеб Лабадзенка пры самым чынным удзеле старэйшага ўнука паэткі Міхася Геніюша.

 

Прэзентацыя адбудзецца ў рамках кніжнага фестываля “PRADMOVA”

 

Прастора ОК16 (вул. Кастрычницкая, 16). пачатак а 20.00.

Ёсць пытанні?

Вы можаце ўдакладніць кошт і наяўнасць любой кнігі, а таксама атрымаць кансультацыю нашага прадаўца.