220012, г.Минск
пр-т Независимости,72 Филиал:Богдановича 46
Т/ф. 375-17-292-00-52,292-46-52,292-50-43 Ф-л:290-72-86,87

Книга недели

Айчына: маляўнічая гісторыя. У 2 частках. Ч.1. Ад Рагнеды да Касцюшкі



15.09.2017

18 верасня  а 18 гадз і не адбудзецца аўтограф-сессія Алеся Белага. «Сакатала бочачка» — новая кніга вядомага спецыяліста ў галіне кулінарнай справы Алеся Белага (Кухмiстра Верашчакi) па гісторыі самых важных і знакавых алкагольных напояў Беларусі. У большасці выпадкаў яны былі цалкам забытыя ў нашай краіне, адкінутыя таталітарным двац­цатым стагоддзем як «чужынскія». Аўтар праз руплівае вывучэнне пісьмовых і візуальных крыніц імкнецца вярнуць забытыя традыцыі ў кантэкст сучаснасці. Перад вамі — унікальны ілюстраваны даведнік, надзейная крыніца ведаў і вобразаў у «пікантнай» і зусім мала знанай сферы айчыннай гісторыі і культуры.   Прыходзьце, будзе цікава!
08.08.2017

Плакат «Гісторыя Беларусі» — гэта афлайн-працяг праекта «Мапа станаўлення Беларусі». На адзінай лініі часу паказаны беларускія гарады, кіраўнікі і самыя істотныя падзеі дзяржаў, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Нам вельмі хацелася зрабіць добра аформленную рэч, якой прыемна валодаць, і якую не сорамна дарыць сябрам. Плакат можа стаць упрыгожваннем для кватэры, офіса, дзіцячага пакою ці школьнага класа. Нават у пабе ці кавярне ён будзе дарэчы. Надрукаваны афсетным спосабам на якаснай паперы фармата А1 — 594 × 841 мм. Прадаецца ў тубусе: можна бесперашкодна перасылаць поштай. Набыць плакат можна ў краме «Акадэмічная кніга» (пр-т Незалежнасцi, 72. Кошт плаката — 29 рублёў.
06.06.2017

18 чэрвеня а 18 гадзіне ў Магазіне “Акадэмічная кніга”   адбудзецца аўтограф-сесія Ігара Мельнікава з нагоды выхада новай кнігі “Адысея Палешука”

Разделы

Не найдено книг


Сделано в hicon      Rating All.BY Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com