220012, г.Минск
пр-т Независимости,72 Филиал:Богдановича 46
Т/ф. 375-17-292-00-52,292-46-52,292-50-43 Ф-л:290-72-86,87

Книга недели

Каласы пад сярпом тваім.



15.05.2018

Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах. 
04.04.2018

Магазин «Академическая книга» приглашает Вас 10 апреля    в 18 часов на автограф-сессию  Михаила Голденкова  в связи с выходом новой книги «Кровавый потоп. История Отечественной войны Беларуси 1654-1667 годов».
30.03.2018

Аўтограф-сесія Пятра Васючэнкі

Новости

15.05.2018


Магазін “Акадэмічная кніга” прадстаўляе новую кнігу Ігара Мельнікава

“Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах. Мінск: Альфа-кніга, 2018 – 224 с. Цена 114 р.30 к.

Аўтар, на падставе багатай архіўнай базы і з выкарастаннем шматлікіх унікальных здымкаў раскрывае гісторыю фарміравання і дзейнасці Першага Польскага корпуса ў Бабруйску ў 1918 годзе, а такасама падрабязна апісвае аспекты гісторыі польска-бальшавіцкай вайны 191-1920 гадоў на тэрыторыі Бабруйшчыны. Акрамя гэтага, вялікая ўвага ў кнізе нададзена гісторыі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аналізу стасункаў паміж польскімі войскамі і беларускімі ўладамі, а таксама мясцовым насельніцтвам.

Ігар Вячаслававіч Мельнікаў. Кандыдат гістарычных навук, магістр Варшаўскага ўніверсітэта, спецыяліст па вайсковай гісторыі Беларусі.

Аўтар кніг:

 “Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг Паміж Варшавай і Масквой.” (2016)

 “Забытыя героі. Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе” (2017)

“Адысея палешука” (2017)

“Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” (2017)

Лаўрэат Прэміі імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. (2014)

04.04.2018


Магазин «Академическая книга» приглашает Вас 10 апреля  в 18 часов на автограф-сессию  Михаила Голденкова  в связи с выходом новой книги «Кровавый потоп. История Отечественной войны Беларуси 1654-1667 годов».

Книга описывает трагическую для Беларуси войну 1654-1667 годов как с точки зрения современников, исторических документов, так и с позиции военной науки того периода.

Книга разрушает стереотипы и мифы об этой войне, навязанные за годы царизма и советского периода, когда истинный смысл и ход войны либо замалчивался, либо искажался.

 Большое количество иллюстраций и карт делает материал интересным и образным. Предназначается для всех, кто интересуется историей своей страны.

Во время автограф-сессии можно купить книгу и получить автограф автора….

 

 

30.03.2018


16.03.2018


Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

Акадэмкніга прадстаўляе

кнігу “Беларуская Народная Рэспублікакрок да Незалежнасці.”  Да 100-годдзя абвяшчэння. Гістарычны нарыс"

Выданне падрыхтавана калектывам работнікаў «Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і адлюстроўвае складаны і супярэчлівы працэс афармлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

Кошт кнігі 6 рублёў.

Магчыма дастаўка за межы Мінска па пошце

01.03.2018


Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і магазін “АКАДЭМІЧНАЯ КНІГА” запрашаюць наведаць польскі стэнд на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая з 28 лютага да 4 сакавіка 2018 года будзе праходзіць у Нацыянальным выставачным павільёне «Белэкспа» (пр. Пераможцаў, 14).

У гандлёвай частцы стэнду можна набыць найцікавейшыя кнігі з Польшчы, а таксама  кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы. Выставачная частка  - прэзентацыя кніг, выдадзеных  пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

1 сакавіка, чацвер

17:00-18:00 - Сустрэча з аўтарам гістарычных кніг, публіцыстам Славамірам Коперам і прэзентацыя беларускамоўнага выдання яго кнігі “Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай”. Польскі стэнд

3 сакавіка, субота

14:00-15:00 – Прэзентацыя знакамітага рамана Баляслава Пруса “Лялька” ў перакладзе на  беларускую мову. Польскі стэнд

17:00-18:00 - Прэзентацыя перакладу першай часткі знакамітай “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага “Яблычак”. Спецыяльны госць – Піт Паўлаў.  Польскі стэнд

 

 


Сделано в hicon      Rating All.BY Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com